Па што ідзеш, воўча

Resident by Hernan Cattaneo

Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Аповесць "Па што ідзеш, воўча?" - другая кніга Евы Вежнавец. Друкаваная версія выйшла ў жаночай выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм» . У 2021 годзе кніга стала лаўрэатам Прэміі Ежы Гедройця, пасля чаго выданне "Еўрарадыё" запісала аўдыяверсію ў якасці ўзнагароды. У 2022 годзе кнігу пераклалі на нямецкую мову, яна выйшла ў аўстрыйскім выдавецтве Paul Zsolnay. Таксама аповесць перакладзена на нямецкую і чэшскую мовы. Кніга трапіла ў трыццатку найлепшых кніг за 2023 год паводле версіі чэшскага літаратурнага часопіса Iliteratura.cz. Чытае: Алена Зуй-Вайцяхоўская
00:00
00:00

Epizode

12-

Раздзел 12. Сем смярцей

06 апр. 2025
11-

Раздзел 11. Эпілог

05 апр. 2025
10-

Раздзел 10. Злодзей, горкі п'яніца і дзявіца

04 апр. 2025
9-

Раздзел 9. Апошні дзедавец

03 апр. 2025
8-

Раздзел 8. Алоўнікаў

02 апр. 2025